ПОЛОЦК. НОВОПОЛОЦК - Карта, Гостиницы, Погода в Полоцке, Расписание движения в Полоцке, ПГУ

•Полоцк : Гостиницы

•Полоцк : Кафе и рестораны

•Полоцк : Карты

•Полоцк : Достопримечательности

•Полоцк : Расписание движения транспорта

•Полоцк : Турбазы

•Полоцк : Турфирмы

•Карта сайта

Карты Полоцка
Полочане
Полацкая энцыклапедыя
Полоцкий государственный университет (ПГУ)
Достопримечательности Полоцка

•Доска объявлений

•Полоцк : Экономика

•Полоцк : Общество

•Полоцк : Культура

•Полоцк : Экология

•Полоцк : Туризм

•Полоцк : Спорт

•Полоцк : Происшествие

•Свободная трибуна

•Разное


ИСТОРИЯ
ИСТОРИЯ ПОЛОЦКА
ПОЛОЦКАЯ ЭНЦИКЛОПЕДИЯ
ПОЛОЦКАЯ БИБЛИОТЕКА
Арт-галерея (Полоцк)
ХРОНОЛОГИЯ
РЕЛИГИЯ
КУЛЬТУРА
ПОЛОЧАНЕ
ДУБРОВИН НИКОЛАЙ ФЕДОРОВИЧ ДУБРОВИН НИКОЛАЙ ФЕДОРОВИЧ
ВІТГЕНШТЭЙН ПЁТР ХРЫСЦІЯНАВІЧ ВІТГЕНШТЭЙН ПЁТР ХРЫСЦІЯНАВІЧ
ПОЛОЧАНЕ : Э ПОЛОЧАНЕ : Э
БРАНІСЛАЎ ЭПІМАХ-ШЫПІЛА БРАНІСЛАЎ ЭПІМАХ-ШЫПІЛА
ВАСИЛИЙ ЛУЖИНСКИЙ ВАСИЛИЙ ЛУЖИНСКИЙ
ВАСЮЧЕНКА Петр. Полоцкая античность ВАСЮЧЕНКА Петр. Полоцкая античность
ХРУЦКІ Іван Фаміч ХРУЦКІ Іван Фаміч
РАСЦІСЛАЎ УСЯСЛАВІЧ РАСЦІСЛАЎ УСЯСЛАВІЧ
РАСЦІСЛАЎ РАГВАЛОДАВІЧ РАСЦІСЛАЎ РАГВАЛОДАВІЧ
РАСЦІСЛАЎ ГЛЕБАВІЧ РАСЦІСЛАЎ ГЛЕБАВІЧ
РАМАН УСЯСЛАВІЧ РАМАН УСЯСЛАВІЧ
РАГВАЛОДАВІЧЫ РАГВАЛОДАВІЧЫ
РАГВАЛОД БАРЫСАВІЧ РАГВАЛОД БАРЫСАВІЧ
КОНДРАТЕНКО Роман Исидорович КОНДРАТЕНКО Роман Исидорович
ХРУЦКИЙ Иван Фомич ХРУЦКИЙ Иван Фомич
КАЙГОРОДОВ Дмитрий Никифорович КАЙГОРОДОВ Дмитрий Никифорович
ПОЛОЧАНЕ: Х ПОЛОЧАНЕ: Х
Павел Кесаревич (Ксавериевич) Хвощинский Павел Кесаревич (Ксавериевич) Хвощинский
БЖОЗОВСКИЙ Тадеуш БЖОЗОВСКИЙ Тадеуш
АНТОНИЙ ЗУБКО АНТОНИЙ ЗУБКО
СЯРГЕЙ САХАРАЎ (1880-1954) СЯРГЕЙ САХАРАЎ (1880-1954)
ТОРВАЛЬД Вандроўнік : Ці скандынаўскія пачаткі хросту Беларусі ТОРВАЛЬД Вандроўнік : ...
ЖИТИЕ ЕВФРОСИНИИ ПОЛОЦКОЙ ЖИТИЕ ЕВФРОСИНИИ ПОЛОЦКОЙ
КАСОВІЧ КАЯТАН АНДРЭЕВІЧ КАСОВІЧ КАЯТАН АНДРЭЕВІЧ
ЛЯНКЕВIЧ ГАБРЫЕЛЬ ЛЯНКЕВIЧ ГАБРЫЕЛЬ
Г. Семянчук. Усяслаў Брачыславіч, князь полацкі Г. Семянчук. Усяслаў Брачыславіч, князь полацкі
ПОЛОЧАНЕ : Ц ПОЛОЧАНЕ : Ц
ВАСІЛЬ ЦЯПІНСКІ (Амельяновіч) - ВАСИЛИЙ ТЯПИНСКИЙ ВАСІЛЬ ЦЯПІНСКІ (Амель...
СІМЯОН ПОЛАЦКІ (Самуіл Пятроўскі-Сітніяновіч) СІМЯОН ПОЛАЦКІ (Самуіл Пятроўскі-Сітніяновіч)
КНЯЗЬ УСЯСЛАЎ ЧАРАДЗЕЙ (УСЯСЛАЎ БРАЧЫСЛАВАВІЧ) - ВСЕСЛАВ ПОЛОЦКИЙ КНЯЗЬ УСЯСЛАЎ ЧАРАДЗЕЙ...
ПОЛОЧАНЕ : У ПОЛОЧАНЕ : У
ПОЛАЦКАЕ ВЫШЭЙШАЕ ПІЯРСКАЕ ВУЧЫЛІШЧА ПОЛАЦКАЕ ВЫШЭЙШАЕ ПІЯРСКАЕ ВУЧЫЛІШЧА
ПОЛОЦКАЯ ЭНЦИКЛОПЕДИЯ : П ПОЛОЦКАЯ ЭНЦИКЛОПЕДИЯ : П
Биографии исторических деятелей Полоцка Биографии исторических деятелей Полоцка
КНЯЗЬ КАНСТАНЦІН КНЯЗЬ КАНСТАНЦІН
ІЗЯСЛАВІЧЫ ІЗЯСЛАВІЧЫ
КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ ВАСІЛЬКАВІЧ КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ ВАСІЛЬКАВІЧ
КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ УЛАДЗІМІРАВІЧ КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ УЛАДЗІМІРАВІЧ
КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ МСЦІСЛАВІЧ КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ МСЦІСЛАВІЧ
КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ ГЛЕБАВІЧ КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ ГЛЕБАВІЧ
КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ
ІЗЯСЛАЎ (Мікуліч?) ІЗЯСЛАЎ (Мікуліч?)
ЗВЕНІСЛАВА БАРЫСАЎНА ЗВЕНІСЛАВА БАРЫСАЎНА
КНЯЗЬ ДАЎМОНТ ІІ КНЯЗЬ ДАЎМОНТ ІІ
ГІНВІЛ ГІНВІЛ
ГАРДЗІСЛАВА СВЯТАСЛАЎНА ГАРДЗІСЛАВА СВЯТАСЛАЎНА
КНЯЗЬ ВАСІЛЬКА СВЯТАСЛАВІЧ КНЯЗЬ ВАСІЛЬКА СВЯТАСЛАВІЧ
КНЯЗЬ ВАСІЛЬКА БАРЫСАВІЧ КНЯЗЬ ВАСІЛЬКА БАРЫСАВІЧ
ВАСІЛЬ ПАЛАЧАНІН ВАСІЛЬ ПАЛАЧАНІН
КНЯЗЬ ВАЛАДАР ГЛЕБАВІЧ КНЯЗЬ ВАЛАДАР ГЛЕБАВІЧ
КНЯЗЬ ВАЛАДАР ВАСІЛЬКАВІЧ ( КАРОЛЬ ВАЛЬДЭМАР ) КНЯЗЬ ВАЛАДАР ВАСІЛЬКАВІЧ ( КАРОЛЬ ВАЛЬДЭМАР )
ЕФРАСІННЯ ( ЕЎФРАСІННЯ ) ПОЛАЦКАЯ ЕФРАСІННЯ ( ЕЎФРАСІННЯ ) ПОЛАЦКАЯ
СКАРЫНА - СКАРИНА СКАРЫНА - СКАРИНА
ПОЛОЦКАЯ ЭНЦИКЛОПЕДИЯ : З ПОЛОЦКАЯ ЭНЦИКЛОПЕДИЯ : З
ЗАПОЛОТЬЕ - ПОЛОЦКАЯ ЭНЦИКЛОПЕДИЯ ЗАПОЛОТЬЕ - ПОЛОЦКАЯ ЭНЦИКЛОПЕДИЯ
РАГНЕДА - РОГНЕДА РАГНЕДА - РОГНЕДА
РАГВАЛОД - РОГВОЛОД РАГВАЛОД - РОГВОЛОД
КНЯЗЬ БРАЧЫСЛАЎ ВАСІЛЬКАВІЧ КНЯЗЬ БРАЧЫСЛАЎ ВАСІЛЬКАВІЧ
КНЯЗЬ АНДРЭЙ ПОЛАЦКІ КНЯЗЬ АНДРЭЙ ПОЛАЦКІ
КНЯЗЬ БРАЧЫСЛАЎ КНЯЗЬ БРАЧЫСЛАЎ
КНЯЗЬ БАРЫС УСЯСЛАВІЧ КНЯЗЬ БАРЫС УСЯСЛАВІЧ
КНЯЗЬ БАРЫС ГЕОРГІЕВІЧ КНЯЗЬ БАРЫС ГЕОРГІЕВІЧ
ГЕРДЗЕНЬ ГЕРДЗЕНЬ
Вацлаў ЛАСТОЎСКІ Вацлаў ЛАСТОЎСКІ
ПОЛОЧАНЕ : Т ПОЛОЧАНЕ : Т
ТОРВАЛЬД Вандроўнік : Дзе пахаваны наш першы сьвяты? ТОРВАЛЬД Вандроўнік : Дзе пахаваны наш першы сьвяты?
ВІЦЬБІЧ І БРОЎКА: юбілеі антыподаў ВІЦЬБІЧ І БРОЎКА: юбілеі антыподаў
Сяргей ДУБАВЕЦ: Пятрусь БРОЎКА – незаўважаныя 100-я ўгодкі Сяргей ДУБАВЕЦ: Пятрус...
ПОЛОЧАНЕ : С ПОЛОЧАНЕ : С
ПОЛОЧАНЕ : Р ПОЛОЧАНЕ : Р
Полочане: П Полочане: П
Полочане: О Полочане: О
Полочане: Н Полочане: Н
Полочане: М Полочане: М
ПОЛОЧАНЕ : Л ПОЛОЧАНЕ : Л
ПОЛОЧАНЕ : К ПОЛОЧАНЕ : К
ПОЛОЧАНЕ : И ПОЛОЧАНЕ : И
Полочане: З Полочане: З
Полочане: Ж Полочане: Ж
Полочане : Е Полочане : Е
Полочане: Д Полочане: Д
ПОЛОЧАНЕ : Г ПОЛОЧАНЕ : Г
ПОЛОЧАНЕ : В ПОЛОЧАНЕ : В
ПОЛОЧАНЕ : А ПОЛОЧАНЕ : А
БОГША ЛАЗАР БОГША ЛАЗАР
ЯН БАРШЧЭЎСКІ ЯН БАРШЧЭЎСКІ
КНЯЗЬ БРАЧЫСЛАЎ ПОЛАЦКІ КНЯЗЬ БРАЧЫСЛАЎ ПОЛАЦКІ
ПОЛОЧАНЕ : Б ПОЛОЧАНЕ : Б

ВАСІЛЬ ЦЯПІНСКІ (Амельяновіч) - ВАСИЛИЙ ТЯПИНСКИЙ


Дата: 28 Ноября 2005
Понедельник




Источник:
Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік. – Мн.: БелЭн, 1995. – с. 154-156

Ссылки по теме:

На первую страницу
ЦЯПІНСКІ (Амельяновіч) Васіль Мікалаевіч
каля 1540 - 1603 (?)

Беларускі гуманіст-асветнік, пісьменнік, кнігавыдавец. Нарадзіўся ў сям'і дробнага гаспадарскага баярына Полацкага пав. Мікалая Амельяновіча. Васіля Ц. разам з братамі Жданам і Іванам Войнамі ўпершыню ўпамінаецца ў дакументальных крыніцах 1560-х гадоў (завяшчанне маці 1563, працэс 1564 з Ю. Осцікавічам, які зрабіў напад на маёнтак Ц. — Свіраны). Жонка Ц. Соф'я Данілаўна паходзіла з роду князёў Жыжэмскіх. Ц. меў радавы маёнтак Цяпіна (каля Лепеля), спадчынныя і набытыя ўладанні ў Мінскім, Лідскім, Ашмянскім, Віленскім пав. У 1567 служыў малодшым афіцэрам коннай роты аршанскага старосты Ф.Кміты-Чарнабыльскага. Прымаў удзел у Лівонскай вайне 1558—63. Служыў у падканцлера Вялікага княства Літоўскага Астафія Валовіча, пратэктара рэфармацыйнага руху, які падтрымліваў кнігавыдавецкую і асветніцкую дзейнасць у Беларусі і ў Літве. Некаторыя даследчыкі лічаць, што ў пачатку 1570-х ён жыў на Валыні. У канцы жыцця Ц., відаць, не захаваў за сабой усіх маёнткаў, бо ў студзені 1604 Полацкі гродскі суд разглядаў справу паміж яго сынамі і жонкай пра падзел толькі Цяпіна. Астатнія маёнткі, магчыма, былі прададзены ім на пакрыццё выдаткаў, звязаных з кнігадрукаваннем.

Ц. прадоўжыў гуманістычныя культурна-асветніцкія традыцыі Ф. Скарыны, быў асабіста і ідэйна звязаны з С. Будным, падзяляў яго грамадска-палітычныя і рэлігійныя погляды. Як С.Будны, ён прыйшоў ад кальвінізму да антытрынітарызму. У кнізе «Пра найважнейшыя артыкулы хрысціянскай веры» С. Будны паведамляў, што ў 1574 у доме «брата мілага Васіля Цяпінскага» адбыўся сінод антытрынітарыяў. У другой сваёй кнізе ён пісаў пра сінод 1578, на якім Ц. адстойваў пазіцыю, што валодаць маёнткамі і зямлёй, а таксама ўдзельнічаць у справядлівых войнах супраць нашэсцяў і пагрозы — гэта не грэх і не супярэчыць Бібліі, як даводзілі крайне левыя антытрынітарыі. Такія погляды Ц. супадалі з поглядамі шляхецкага крыла пратэстанцкага руху. У 1570-я гады Ц. на свае сродкі арганізаваў друкарню (знаходзілася, відаць, у Цяпіне) з намерам выдаваць кнігі на беларускай мове. У яго была неблагая бібліятэка, неабходная яму для выдавецкай дзейнасці. Наважыўшыся надрукаваць Евангелле на дзвюх мовах — царкоўнаславянскай і старажытнарускай (беларускай) Ц. распачаў цяжкую і складаную па тым часе работу па яе перакладзе. Зараз вядома толькі адно яго выданне — Евангелле, якое выйшла каля 1570 і змяшчае евангеллі ад Матфея, Марка і часткова ад Лукі (захоўваецца ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы ў Санкт-Пецярбургу). Гэта частка выдання выяўлена ў 19 ст. ў рукапісным зборніку, куды былі ўплецены 62 друкаваныя аркушы Евангелля Ц. Прадмова да гэтага выдання на 6 аркушах напісана Ц. Пры перакладзе Евангелля на беларускую мову Ц. апіраўся на стараславянскія пераклады Свяшчэннага пісання асветнікамі Кірылам і Мяфодзіем. Уся перакладчыцкая і друкарская дзейнасць вялася ім з патрыятычных пачуццяў «своей Руси услугуючи». Пра сваё высокае прызначэнне служыць беларускаму народу Ц. у рукапіснай прадмове да Евангелля. Ён высока цаніў «зацный, славный, острий, довстипный» беларускі народ, да якога адносіў і сябе. Занепакоены заняпадам нацыянальнай культуры і асветы, духоўнасці існуючага грамадства, ён звязваў яго з агульным заняпадам навукі і маралі, заклікаў паноў і духавенства дапамагчы паспалітаму люду адкрыць школы і ўзняць навуку "занедбаную". Ц. імкнуўся даказаць вялікую карысць чытання Евангелля на роднай мове як «сумы закону божиего», якое дае магчымасць лепш разумець рэлігію. Яго падыход да рэлігіі быў рацыяналістычны, талерантны. Рэлігійную адукацыю ён звязваў з асветай наогул. Евангелле адрасаваў і дарослым, і дзецям, і кальвіністам, і праваслаўным, і ўсім, хто хоча чытаць гэту частку Бібліі. У сваёй прадмове да Евангелля Ц. пісаў, што з-за цяжкага матэрыяльнага становішча процідзеяння непрыяцеляў, якія здзекаваліся з яго шчырага імкнення надрукаваць кнігу, яму давялося выпусціць толькі пісанні святых Матфея, Марка і пачатак з Евангелля Лукі. Выданнем Евангелля Ц. ставіў за мэту не толькі спрыяць рэлігійнаму выхаванню, але ўзняць асвету і нацыянальную самасвядомасць беларускага народа. Асноўную прычыну цяжкага становішча і заняпаду сваёй айчыны ён бачыў у афіцыйнай палітыцы паланізацыі і акаталічвання беларусаў, у падтрымцы гэтай палітыкі мясцовымі феадаламі, якія не толькі не дапамагалі народу развіваць сваю культуру, але і самі адракліся ад таго, што калісьці было зроблена іх «фалебными предками», саромеюцца свайго паходжання і мовы. Таму, паводле Ц., «за такою неволею» замест «мудростн и цвичения» «оплаканая неумеетность пришла, же вжо некоторые и писмо се своим... встыдают». Даўно наспелай справай ён лічыў адкрыццё школ, у якіх выкладанне вялося б не на лацінскай ці польскай, а на беларускай мове, дастаткова багатай для выкарыстання яе ў навучальных установах. Такія школы і вывучаемыя ў іх прадметы, на яго думку, павінны адпавядаць усебаковаму развіццю адукацыі на роднай мове і, значыць, усебаковаму развіццю чалавека «для лепшого розсудку», каб у іх «детки смыслы свои неяко готовали, острили и в вере прицвичали». У сваім выданні Евангелля Ц. змясціў 210 глос (слоў-перакладаў), якія тлумачылі на палях кнігі незразумелыя ці малазразумелыя словы. Мяркуюць, што ў 1562 Ц. надрукаваў у Нясвіжы 2 творы С. Буднага: «Катэхізіс» і «Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам». У Супрасльскім зборніку 16 ст. перад прадмовай да Евангелля Ц. змешчаны «Катэхизись, або Соума Науки детеи вь христе Исусе», магчыма, тэкст падрыхтаваны Ц.

М.Б.Батвіннік




Похожие страницы :
ВАСИЛИЙ ЛУЖИНСКИЙ

© Copyright 2003-2021 ePolotsk.com