ПОЛОЦК. НОВОПОЛОЦК - Карта, Гостиницы, Погода в Полоцке, Расписание движения в Полоцке, ПГУ

•Полоцк : Гостиницы

•Полоцк : Кафе и рестораны

•Полоцк : Карты

•Полоцк : Достопримечательности

•Полоцк : Расписание движения транспорта

•Полоцк : Турбазы

•Полоцк : Турфирмы

•Карта сайта

Карты Полоцка
Полочане
Полацкая энцыклапедыя
Полоцкий государственный университет (ПГУ)
Достопримечательности Полоцка

•Доска объявлений

•Полоцк : Экономика

•Полоцк : Общество

•Полоцк : Культура

•Полоцк : Экология

•Полоцк : Туризм

•Полоцк : Спорт

•Полоцк : Происшествие

•Свободная трибуна

•Разное


ИСТОРИЯ
ИСТОРИЯ ПОЛОЦКА
Д.Н. Александров, Д.М. Володихин. Борьба за Полоцк между Литвой и Русью в XII-XVI веках Д.Н. Александров, Д.М....
ПОЛОЦКИЙ КАДЕТСКИЙ КОРПУС ПОЛОЦКИЙ КАДЕТСКИЙ КОРПУС
Дэндра Андрей. Беларусь и её древняя столица Полоцк Дэндра Андрей. Беларусь и её древняя столица Полоцк
Дз. ВІНАХОДАЎ, М. НІКАЛАЕЎ. Пецярбургскія адрасы Яна Баршчэўскага Дз. ВІНАХОДАЎ, М. НІКА...
Ул. АРЛОЎ. «Блакітны ліхтар» і «Мілавіца» Ул. АРЛОЎ. «Блакітны ліхтар» і «Мілавіца»
Г. Сагановіч. „Жаласны плач горада Полацка Г. Сагановіч. „Жаласны плач горада Полацка"
Г. Сагановіч. Полацк і нямецкая калонія на Дзвіне Г. Сагановіч. Полацк і нямецкая калонія на Дзвіне
А. Вернікоўская. Супраціўленне праваслаўных Полацкай епархіі ўвядзенню уніі і забойства Язафата Кунцэвіча А. Вернікоўская. Супра...
М. Гардзееў. Дакументы па гісторыі рамяства ў актавай кнізе полацкага магістрату за 1656—57 г. М. Гардзееў. Дакументы...
Г. Сагановіч. Iнфлянцкія немцы ў Полацку ў сярэдзіне ХIII і пачатку ХIV ст. Г. Сагановіч. Iнфлянцк...
В. Варонін. Палітычны лад Полацкага ваяводства ў першай палове XVI ст. В. Варонін. Палітычны ...
В. Варонін. Полацкія путныя слугі ва ўрадавай палітыцы ВКЛ (ХV— сярэдзіна ХVI ст.) В. Варонін. Полацкія п...
В. Варонін. Полаччына і палачане ў нацыянальна-культурным і рэлігійным жыцці Вялікага Княства Літоўскага першай паловы XVI ст. В. Варонін. Полаччына ...
А. Сэларт. Полацкі князь Канстанцін і гісторыя Інфлянтаў у трэцяй чвэрці ХIII ст.* А. Сэларт. Полацкі кня...
Дзяніс ДУК. ФЕНОМЕН СТАНАЎЛЕННЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ НА ЗЕМЛЯХ ПОЛАЦКІХ КРЫВІЧОЎ (ІХ-ХІ стст.) Дзяніс ДУК. ФЕНОМЕН СТ...
Общественно-политический строй Полоцка в конце XII-пер.пол.XIII вв. Общественно-политическ...
Источники по истории Полоцка Источники по истории Полоцка
Юрый Бохан.  Меч з Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці Юрый Бохан. Меч з Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці
Археология Полоцка Археология Полоцка
История Полоцка (XX век) История Полоцка (XX век)
История Полоцка (XIX век) История Полоцка (XIX век)
История Полоцка (XVII-XVIII века) История Полоцка (XVII-XVIII века)
История Полоцка (XIV-XVI века) История Полоцка (XIV-XVI века)
История Полоцка IX-XIII века История Полоцка IX-XIII века
История Полоцка История Полоцка
Полацк у 12-13 ст. Полацк у 12-13 ст.
Палітычная гісторыя Полацка ў 9-11 ст. Палітычная гісторыя Полацка ў 9-11 ст.
Дзяржаўны лад старажытнага Полацка Дзяржаўны лад старажытнага Полацка
Барацьба Полацка супраць агрэсіі рыцараў Барацьба Полацка супраць агрэсіі рыцараў
Крывічы-палачане Крывічы-палачане
Дэмаграфічная структура Полацка 9-13 ст. Дэмаграфічная структура Полацка 9-13 ст.
ПОЛОЦКАЯ ЭНЦИКЛОПЕДИЯ
ПОЛОЦКАЯ БИБЛИОТЕКА
Арт-галерея (Полоцк)
ХРОНОЛОГИЯ
РЕЛИГИЯ
КУЛЬТУРА
ПОЛОЧАНЕ

Ул. АРЛОЎ. «Блакітны ліхтар» і «Мілавіца»


Дата: 24 Декабря 2006
Воскресенье

Беларускія самавыдавецкія альманахі «Блакітны ліхтар» і «Мілавіца»: лёсы выданьняў і аўтараў


Уладзімер АРЛОЎ

Увесну 1974 году мяне, студэнта ІV курсу гістарычнага факультэту БДУ, выклікалі да дэкана – І.В.Царук (між іншым, роднае сястры героя заходнебеларускіх камуністаў С.В.Прытыцкага), якая паведаміла мне, што назаўтра заместа заняткаў я павінен з пашпартам зьявіцца ў бюро прапускоў КГБ БССР на вул. Камсамольскай. «У выпадку незьяўленьня, -- зь мілай усьмешкай заўважыла Іраіда Восіпаўна, -- вас даставяць прымусова».

Пасьля доўгага нэрвовага чаканьня ў фае (дзяжурны бюро прапускоў, бясспрэчна, выконваючы прымітыўны, але досыць дзейсны сцэнар, які меў на мэце вывесьці чалавека з раўнавагі, неаднаразова абвяшчаў, што «мой» афіцэр заняты на нейкім надзвычай важным допыце), пасьля доўгага шляху з праважатым па лесьвіцах і калідорах, дзе вартавыя зь дзясятак разоў правяралі мой пашпарт (гэта, відавочна, было часткаю згаданага вышэй сцэнару), я нарэшце апынуўся ў цесным пакойчыку з гіпсавым бюстам Дзяржынскага, сталом і двума крэсламі.

Там мне наканавана было пазнаёміцца з дакумэнтам, які меў казённы назоў «Тлумачэньне ў КГБ пры Савеце Міністраў БССР». Ягоны аўтар, мой сусед па ложку ў студэнцкім інтэрнаце, інфармаваў «органы» пра тое, што я неаднаразова прывозіў з Наваполацку нумары самвыдавецкага літаратурнага альманаху «Блакітны ліхтар». Далей ішлі пераважна цытаты, якія мусілі даць уяўленьне пра крамольны зьмест выданьня. Чытач «Тлумачэньня» меў, у прыватнасьці, магчымасьць даведацца, што ў адным з нумароў быў зьмешчаны верш «Як раней», дзе былі наступныя радкі:

...Даў Кастрычнік нам у рукі
Наша шчасьце – ноты.
Нехта нечым ноты грае,
Ўсё крычыць бясконца,

Як раней, мужык наш мае
Усё ў плямах сонца...
Так распачыналася справа «наваполацкага нацыяналістычнага самвыдату» пачатку 70-х гадоў, якая адразу ж, дарэчы, перакрэсьлівае пашыраную дагэтуль думку, што ў апошнія трыццаць гадоў у беларускай літаратуры не існавала андэрграўнду.

Праз колькі дзён пасьля майго выкліку на «прафіляктычную гутарку» незнаёмы чалавек на вуліцы папярэдзіў студэнта Наваполацкага Політэхнічнага Інстытуту (НПІ) Вінцэся Мудрова – заснавальніка і аднаго з найбольш актыўных аўтараў «Блакітнага ліхтара» – што выклікі ў КГБ неўзабаве чакаюць і яго.

Вінцэся Мудрова, а таксама Валерыя Шлыкава, Анатоля Рыбікава і іншых «ліхтароўцаў»-студэнтаў НПІ забіралі на «прафіляктыку» проста зь лекцыяў і – зноў жа з мэтаю псыхалягічнага ціску – адвозілі ў гарадзкое ўпраўленьне КГБ на чорных службовых «волгах».

У 1971-1974 гадох выйшла 15 нумароў «Блакітнага ліхтара». Альманах паступова павялічваў кола аўтараў і апрача Полацку і Наваполацку чытаўся і меў розгалас у БДУ, Беларускім Дзяржаўным Тэатральна-Мастацкім Інстытуце ды іншых менскіх ВНУ, у выніку чаго ўрэшце і трапіў у поле зроку супрацоўнікаў КГБ.

У вачох «гэбістаў» грамадзкую небясьпеку ўяўляў ужо сам факт выданьня ў «інтэрнацыянальным сацыялістычным горадзе» (якім імкнулася паказваць Наваполацак афіцыйная прапаганда) беларускамоўнага маладзёвага альманаху. Зьмест выданьня таксама даваў падставы для абвінавачваньняў рознага кшталту.

«Блакітны ліхтар» прапаноўваў сваім чытачам зусім ня ўзоры «сацрэалізму». Былі там і паэтычныя экзэрсысы, што мелі пэўнае дачыненьне да эротыкі. (Радкі пра «салодкі пот юных каханкаў» «літаратуразнаўцы» з КГБ, вядома, кваліфікавалі ня йначай як парнаграфію.) Сустракаліся бяскрыўдныя практыкаваньні ў гэтак званай «чарнільнай лірыцы» кшталту трыялету «Парыж ня бачыў я ніколі»:

Парыж ня бачыў я ніколі
І ад таго чарніла п’ю.
Сумую я аб сваёй долі:
Парыж ня бачыў я ніколі.

Бутэлька выпіта – даволі,
Сяджу на крэсьле і пяю:
Парыж ня бачыў я ніколі
І ад таго чарніла п’ю.
Падобныя вершыкі адназначна расцэньваліся як «прапаганда п’янства і алькагалізму». Радок «бруд кастрычніцкіх дарог» з пэйзажнага вершу хаваў у сабе вусьцішны антысаветызм у форме «зьдзеку зь велічных заваёваў Вялікага Кастрычніку».

Але найбольш небясьпечным для «органаў» было іншае, сапраўды галоўнае ў зьмесьце, бадай усіх нумароў альманаху. Студэнты В.Мудроў, В.Шлыкаў, А.Рыбікаў, старшаклясьнік наваполацкай сярэдняй школы №2 Андрэй Грабаў ды іхнія сябры пісалі пра тое, аб чым шмат хто зь вядомых айчынных літаратараў і журналістаў адважыўся сказаць на поўны голас толькі ў часы «перабудовы». Ужо ў першым нумары альманаху былі зьмешчаныя разважаньні пра беларускую мову і яе пэрспэктывы ўва ўмовах СССР. Побач з чыста літаратарунымі матэрыяламі «Блакітны ліхтар» з нумару ў нумар падаваў тэксты, у якіх выказваўся пратэст супроць палітыкі русіфікацыі. У адным зь вершаў В.Мудроў параўнаў беларусаў са старажытным народам этрускаў, якія стварылі высокую культуру, але зьніклі з твару зямлі.

Размаўляю па-беларуску...
Як у трамваі глядзяць на зайца,
Так глядзяць на мяне этрускі
Ад Асьвеі да Лунінца.
У архіўныя сховішчы КГБ у 1974-м патрапілі ўсе нумары альманаху. Зробленыя блізу пяці гадоў таму спробы вярнуць сканфіскаваныя асобнікі «Блакітнага ліхтара» засталіся марнымі.

Лёсы ўдзельнікаў наваполацкага андэрграўнду склаліся па-рознаму. Трагічнай загадкай застаецца сьмерць у часе службы ў Савецкай Арміі, магчыма, найталенавіцейшага зь «ліхтароўцаў», Андрэя Грабава, які ў восьмай клясе пісаў:

Рушу па Беларусі...
У небе маланка палае.
Пад прыгнётам усходнім стогне наша зямля.
Песьні жальбы лунаюць ад краю да краю...
Аднак:
Але хутка – ходзяць чуткі –
Паўстане моладзі атрад.
Грабава знайшлі аднойчы нежывога на пасту. (Ён суправаджаў эшалён з вайсковым грузам.) Вядома, што з маладым нядобранадзейным паэтам неаднаразова праводзілі гутаркі афіцэры-«асабісты».

У рэспубліканскай пэрыёдыцы некалькі разоў зьяўляліся вершы В.Шлыкава. На жаль, яго цікавы літаратурны дэбют ня меў працягу.

В. Мудроў шмат гадоў адчуваў увагу спэцслужбаў. З прычыны «нацыяналізму» ён у свой час атрымаў адмову пры спробе ўладкавацца на працу на наваполацкі завод «Вымяральнік», які належаў да ліку «абаронных» прадпрыемстваў. Некалькі гадоў працуючы ў Ямала-Нянецкай акрузе Расейкай Фэдэрацыі, В.Мудроў мусіў пэрыядычна і, вядома, не з уласнае ініцыятывы, сустракацца з супрацоўнікамі КГБ. У 1986 годзе ў часе чарговай «прафіляктычнае гутаркі» яны пагражалі выслаць свайго падапечнага з Ямала-Нянецкай акругі за антысавецкую дзейнасьць.

У 2-й палове 70-х – пачатку 80-х гадоў В.Мудроў актыўна займаўся капіяваньнем і пашырэньнем забароненай у СССР літаратуры, тым ліку навуковых і публіцыстычных матэрыялаў нацыянальнага характару: «Расейска-крыўскага (беларускага) слоўніка» Вацлава Ластоўскага і антыкамуністычных вершаў і паэмаў Ларысы Геніюш. Ён наведваў паэтэсу ў ейным доме ў Зэльве, у 1983-м браў удзел у яе пахаваньні, якое адбывалася пад татальным назіраньнем камітэту дзяржбясьпекі.

З канца 80-х гадоў колішні ініцыятар выданьня «Блакітнага ліхтара» стала жыве ў Наваполацку. В.Мудроў вядомы як аўтар некалькіх кнігаў мастацкай прозы і перакладчык з альбанскае мовы. Прыняты ў «Беларускі ПЭН-Цэнтар», супрацоўнічае з «Радыё Свабода», удзельнічае ў акцыях дэмакратычнае апазыцыі.

Ня буду хаваць і таго, што сярод выдаўцоў і аўтараў «Блакітнага ліхтара» ёсьць і тыя, хто, відаць, і цяпер шкадуе аб сваім удзеле ў альманаху, які перашкодзіў зрабіць кампартыйную кар’еру...

Пераемнікамі справы «ліхтароўцаў» сталіся мы, студэнты гістарычнага факультэту БДУ, што ў 1974 годзе распачалі выпуск літаратурнага альманаху «Мілавіца». У адрозьненьне ад рукапісанага «Блакітнага ліхтара», новае выданьне было машынапісным. Яно мела даволі значнае кола чытачоў сярод менскай студэнцкай моладзі і таксама не магло не прыцягнуць увагі «органаў». Але – з улікам досьведу папярэднікаў – аўтары «Мілавіцы», сярод якіх былі Генадзь Кулажанка, Юрась Бандаровіч, Ігар Чарняўскі, Эдвард Зайкоўскі і іншыя, імкнуліся не даваць адкрытых падставаў для рэпрэсіўных захадаў.

У выніку новае выданьне ў бяздонныя сутарэньні ўсемагутнага ведамства ня трапіла. Зрэшты, фотакопіі кожнага зь сямі нумароў, што пабачылі сьвет у 1974–1977 гадох, бясспрэчна, там захоўваюцца: трапіўшы ў рукі факультэтаўскіх камсамольскіх актывістаў «Мілавіца», зьнікала падазрона надоўга.

Пра зьмест наступніцы «Блакітнага ліхтара» дазваляе меркаваць захаваны ў маім асабістым архіве трэці нумар «Мілавіцы». Яго адкрывае верш І.Чарняўскага «На сьмерць Бэма» (паводле жалобнай рапсодыі Чэслава Немэна на творы Цыпрыяна Норвіда).

А міг сумленьня сьпіць,
Царуе тут віно.
Ну хто гэта глядзіць
У цёмнае вакно?..
Гэта радкі з баляды Г. Кулажанкі.

А вось страфа зь вершу «Супраціўленьне матэрыялаў» Ю. Бандаровіча:

Калі лічыць чарговы стаў вар’ят
Сябе героем, ўзяўшы ўладу ў рукі,
Напомніце яму пра супрамат –
Бо ёсьць такая мудрая навука.
Імёны Ігара Чарняўскага і Эдварда Зайкоўскага сёньня досыць шырока вядомыя як археолягаў і аўтараў шматлікіх навуковых і навукова-папулярных публікацыяў. Большасьць астатніх аўтараў «Мілавіцы» працуюць выкладчыкамі гісторыі ў школах і ВНУ краіны. Генадзь Кулажанка на пачатку 80-х гадоў прапаў бязь вестак у Афганістане.

Выдаўцы «Блакітнага ліхтара» і «Мілавіцы» не стварылі ўласных маніфэстаў ці праграмаў з дакладна сфармуляванымі мэтамі і задачамі. Выпуск гэтых альманахаў быў юначым, а часам (бо ў праектах удзельнічалі і школьнікі) нават дзіцячым пратэстам супроць тагачаснай задушлівай рэчаіснасьці таталітарызму ўва ўсіх ейных праявах, але найперш – пратэстам супроць дзяржаўнай палітыкі дэнацыяналізацыі ў яе традыцыйнай для апошніх двух стагодзьдзяў гісторыі Беларусі форме русіфікацыі. Тым ня менш, менавіта гэтыя альманахі запачаткавалі беларускі пазацэнзурны друк 70-х – першай паловы 80-х гадоў, разьвіцьцё якога падрыхтавала незалежніцкі выдавецкі выбух 1988-1990 гадоў.

U&觺adzimier AR&觹OU

Belarusian Samizdat Almanacs “B&觺akitny Lichtar” and “Mi&觺avica”: Fortunes of Publications and Authors.

Summary

Publishers of “B&觺akitny Lichtar” and “Mi&觺avica” did not leave manifests or programs, which could contain any defined goals and objectives. The publication of these almanacs was in fact a youth protest against those times’ totalitarian realities in all their manifestations and forms. And first of all that was a protest against the denationalization policy which during the last two centuries was conducted by the State under the traditional form of Russification. These two almanacs turned out to be the first non-censorship publications in the 70 – first half of 80s and they laid the ground for independent publishing explosion in 1988-1990s.

Уладзімер АРЛОЎ нарадзіўся ў 1953 у Полацку. Вядомы літаратар, публіцыст. Аўтар, між іншым, такіх кнігаў: «Добры дзень, мая Шыпшына» (Мн., 1986); «Совершенно секретно», альбо Адзін у трох іпастасях» (Мн., 1992); «Мой радавод да пятага калена» (Мн., 1993); «Таямніцы полацкай гісторыі» (Мн., 1994); «Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны» (укладальнік; Мн., 1998). Удзельнік руху самвыдату 1970—1980-х і палітычнай апазыцыі 1980—1990-х.

Шуфляда № 1/1999


Похожие страницы :
• УЛ. АРЛОЎ : новая кніга
• АРЛОЎ па-ранейшаму піша вершы
• Ул. АРЛОЎ і П. ВАСЮЧЭНКА сустрэнуцца з палачанамі

© Copyright 2003-2021 ePolotsk.com